За стужкі на заплечніку затрымалі непаўнагадовага студэнта БНТУ

Гэта адбылося наўпрост на тэрыторыі ўніверсітэта, куды хлопец прыйшоў на заняткі.

1_mart9177.jpg

Сёння прама на тэрыторыі БНТУ быў затрыманы студэнт, паведамляе студэнцкі тэлеграм-канал.

На ўваходзе да ФМП хлопца затрымалі супрацоўнікі Савецкага РУУС і прарэктар БНТУ Захарэвіч. Прычына затрымання — стужкі на заплечніку. Ёсць версія, што хлопца чакалі адмыслова.

На студэнта склалі пратакол па артыкуле 23.24, нібыта стужачкі на заплечніку гэта адзіночны пікет. Паколькі студэнт непаўнагадовы, яго адпусцілі. Неўзабаве будзе прызначаная камісія, якая вынесе прысуд.