Бел-чырвона-белы плот у Хойніках прызналі несанкцыяваным мерапрыемствам
У Хойніках
мужчыну асудзілі за бел-чырвона-белую секцыю плота, паведамляе TUT.BY.
53-гадовы Аляксандр з Хойнікаў за пафарбаваную ў чырвоны і белы колеры секцыю плота і «акно» на франтоне дома атрымаў у судзе штраф у 20 базавых велічынь (580 рублёў) паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП. Яго прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства.
«Сцверджанні А. аб тым, што пікет ён не праводзіў, судом правераныя і прызнаныя недакладнымі, паколькі ў поўнай меры абвергнутыя доказамі, з якіх вынікае адваротнае і не давяраць якім няма ніякіх падстаў», — матывуе сваё рашэнне ў пастанове суддзя Андрэй Кардаш.
Фота чытача TUT.BY