За напад на снегавіка ў Смаргоні распачалі крымінальную справу

Сілавікі затрымалі 23-гадовага «нападніка».

1544.jpg


Раніцай 30 снежня жыхар Смаргоні ў цэнтры горада збіў нагамі дэкаратыўную фігуру снегавіка. Паводле тэлеканала «Беларусь 1», вартаўнік выклікаў міліцыю. Атрад аховы дагнаў і затрымаў мужчыну.
Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за «Хуліганства» (арт. 339 КК РБ). Яго могуць пакараць штрафам, грамадскімі працамі, папраўчымі працамі тэрмінам да 2 гадоў, абмежаваннем волі на тэрмін да 2 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў.
Чаму распачалі менавіта крымінальную справу, а не адміністрацыйную за «дробнае хуліганства», невядома. Паводле Крымінальнага кодэкса, «хуліганства» — гэта «наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, выказваюць відавочную непавагу да грамадства і суправаджаюцца ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання, або знішчэннем, або пашкоджаннем чужой маёмасці, або адрозніваюцца паводле свайго зместу выключным цынізмам».