Улады Беларусі вызвалілі ізраільскую адвакатку

Паводле звестак 12-га тэлеканала ізраільскага ТБ, адвакатка Мая Райтэн-Столь ужо пакінула Беларусь і ляціць у Ізраіль.

advakatka_izrail.jpg


Затрыманая ў Беларусі ізраільская адвакатка Мая Ратэн-Столь ужо пакінула краіну і ляціць дадому.
Ізраільская прэса паведамляе падрабязнасці вызвалення адвакаткі: пасля званка прэзідэнта Герцага Лукашэнку ў Мінску аператыўна адбыўся суд, адвакатка абвінавачвалася ў кантрабандзе наркотыкаў (медыцынскай марыхуаны) і была прысуджаная да штрафу ў памеры 2500 долараў. Беларусы пры такім жа абвінавачанні звычайна атрымліваюць доўгія гады турэмнага зняволення, а само следства доўжыцца месяцамі.
Ізраільскую адвакатку на пачатку лістапада затрымалі ў мінскім аэрапорце з 2,5 грамаў марыхуаны, якія яна, згодна з рэцэптам ізраільскага доктара, выкарыстоўвала як лекі. У Беларусі ж гэта — крымінальнае злачынства.