За каментары ў інтэрнэце пра афіцэра КДБ у Беларусі затрымалі 136 чалавек

136 «ананімных каментатараў» — падазраваныя па крымінальнай справе. Артыкулы — «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК), паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта Беларусі.

c3b90f50e80d9beec4d1aaabf705c44a.jpg


За каментары ў інтэрнэце пра афіцэра КДБ у Беларусі затрымалі 136 чалавек. Усе аўтары каментароў знаходзяцца за кратамі, з імі праводзяцца следчыя дзеянні. СК падкрэслівае, што гэта яшчэ не ўсё — сілавікі шукаюць іншых «каментатараў». Намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч днямі заявіў, што толькі за дзень знайшлі больш за 200 аўтараў каментароў. Атрымліваецца, што некаторых людзей не затрымлівалі ці пасля затрымання вызвалілі.
Пра тое, што па ўсёй Беларусі адбываюцца затрыманні за каментары пра загінулага ў перастрэлцы з айцішнікам у Мінску афіцэра КДБ, стала вядома 30 верасня. Праваабаронцы ведалі больш за 110 прозвішчаў.