За «аднаслоўны абразлівы каментар» — два з паловай гады «хіміі»

Віцяблянін Аляксандр Васейкін абразіў даішніка Вольніча ў сацсетках. Прысуд — два з паловай гады «хіміі».

photo_2021_09_09_14_30_38.jpg

Адбыўся яшчэ адзін суд, дзе пацярпелым значыцца ганцавіцкі супрацоўнік ДАІ Ігар Вольніч. На гэты раз на лаве падсудных 46-гадовы віцяблянін Аляксандр Васейкін — мужчына «размясціў аднаслоўны абразлівы каментар» пад фотаздымкам, на якім Вольніч стаіць каленам на шыі аднаго з пратэстоўцаў.

Пацярпелы распавёў, што Васейкін сваім каментаром прынізіў ягоны гонар і годнасць, публічна абразіў яго як прадстаўніка ўлады. Адзначыў, што ад каментароў «адчуў пачуццё ўнутранага дыскамфорту, сорам, крыўду, абурэнне».

Гэта далёка не першы зварот у суд даішніка Вольніча — у чэрвені жыхара Жлобіна асудзілі  да 2 гадоў «хіміі», а ўчора тры гады «хатняй хіміі» прысудзілі яшчэ аднаму жлобінцу. Іх таксама абвінавачвалі ў «абразлівых каментарах» пад гэтым самым фотаздымкам.