З 4 студзеня ў Беларусі адключаюць апошнія аналагавыя тэлеперадатчыкі
Апошнія аналагавыя тэлеперадатчыкі будуць адключаныя ў Беларусі з 4 студзеня. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік сектара тэлебачання, радыёсувязі і радыёвяшчання ўпраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфармацыі Віктар Зайцаў.
Паводле чыноўніка, Беларусь адключыла аналагавае вяшчанне 15 траўня 2015 года ў адпаведнасць з дакументамі, прынятымі ў Жэневе ў 2006 годзе. Разам з тым былі і аналагавыя частоты, якія не
падпадалі пад дзеянне жэнеўскіх дамоўленасцяў. Яны і будуць адключаныя з 4 студзеня.
Такія тэрміны вызначаныя “з улікам меркавання насельніцтва, якому спатрэбіўся час для набыцця патрэбнага абсталявання і плаўнага пераходу на лічбавае ТБ”. З улікам святочных і
перадсвяточных трансляцыяў, было вырашана адключаць аналагавыя перадатчыкі з 4 студзеня 2016 года.
Шэраг аналагавых перадатчыкаў застаўся ва ўсіх абласцях краіны. Пасля іх адключэння карыстальнікам аналагавага абсталявання стануць недаступныя некаторыя беларускія дзяржаўныя тэлеканалы. Агулам
такія нязручнасці можа адчуць 0,59% насельніцтва Беларусі.
Паводле "Еўрарадыё"