З ВНЖ Літвы — на радзіму раз на 3 месяцы

Камітэт Сейма Літвы ўхваліў прапанову па абмежаванні паездак расіян і беларусаў на радзіму не часцей за адзін раз на тры месяцы

_belarus_paszpart_dyplom_dakumenty_zyccjo_emihracyja_2023_fota_novy_czas__1__logo.jpg

Камітэт Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) у сераду, 17 красавіка, ухваліў кампрамісную прапанову па абмежаванні колькасці паездак беларусаў на радзіму. 

Згодна з прынятым рашэннем, выдадзены грамадзянам Расіі і Беларусі від на жыхарства падлягае ануляванню ў выпадку, калі такі чалавек будзе наведваць радзіму часцей за адзін раз на тры месяцы і яго паездкі створаць пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны. 

«Дазвол на часовае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы, выдадзены грамадзянам Расійскай Федэрацыі або Рэспублікі Беларусь, анулюецца ў выпадку, калі будзе ўстаноўлена, што яны за апошнія тры каляндарныя месяцы выязджалі ў Расійскую Федэрацыю або Рэспубліку Беларусь часцей за адзін раз, і тым самым уяўляюць пагрозу бяспецы Літвы», — прадставіў кампрамісную прапанову падчас пасяджэння складальнік заключэння сябар КНБА Ёнас Яруціс. 


Глядзіце таксама

Складальнік экспертнай высновы для камітэта Арвідас Анушаўскас таксама заявіў аб сваёй падтрымцы такога кампраміснага варыянту. Аднак, па яго словах, гэта прапанова не вырашыць праблем, якія ўзнікаюць з-за грамадзян трэціх краін, якія прыбываюць у Літву праз Расію. 

«Я думаю, што сапраўды трэба вельмі ўважліва паглядзець на сітуацыю, якая склалася, гэты кампрамісны варыянт добры. Я разумею, што гэтага недастаткова, калі гаворка ідзе пра грамадзян трэціх краін, якія прыбываюць праз Расію (...) і гэта трэба ўрэгуляваць, таму што паток вялікі, празмерны і стварае дадатковыя рызыкі», – падкрэсліў ён. 


Глядзіце таксама

Між тым, камітэт не падтрымаў ініцыятыву кансерватара Аўдронюса Ажубаліса. Палітык прапанаваў пазбаўляць грамадзян Расіі і Беларусі віду на жыхарства ў Літве ў тым выпадку, калі яны наведвалі сваю радзіму часцей за адзін раз у квартал за апошнія 12 месяцаў.

Нагадаем, як пісаў НЧ, апошнім часам ў Літве пачалі пазбаўляць магчымасці жыць у краіне “непажаданых” беларусаў. Кагосьці — за тое, што мае прарасійскія погляды, а хтосьці не можа даказаць свой удзел у прадэмакратычных сілах.

Паводле www.delfi.lt