З трох берасцейцаў знялі абвінавачанне за акцыю 20 верасня
Падазраваным па арт. 342 КК за 20 верасня пачалі прыходзіць лісты, што падазрэнні знятыя, паведамляе брэсцкая «Вясна».
Як мінімум трое берасцейцаў атрымалі лісты, што ў дачыненні да іх справа спынена.
Менавіта на той акцыі пратэсту праваахоўнікі стралялі ў паветра, распылялі газ з балончыкаў у людзей, якія стаялі ў счэпцы. Потым завялі справу па ч.1 арт.342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»), у рамках справы праходзілі ператрусы.