З пачатку года Польшча налічыла больш за 5000 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі
За няпоўныя пяць месяцаў 2022 года польскія памежнікі зафіксавалі 5111 спробаў мігрантаў нелегальна трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі, паведамляе Памежная ахова Польшчы.
![ftqsx2zwaae7kd_.jpg ftqsx2zwaae7kd_.jpg](/img/v1/images/ftqsx2zwaae7kd_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З пачатку траўня такіх спробаў было зафіксавана 692.
За ўчорашні дзень на тэрыторыю Польшчы з Беларусі
спрабавалі незаконна трапіць 6 чалавек — трое грамадзян Емену, двое з Сірыі і
адзін з Гвінеі. Інцыдэнты адбыліся ў раёне Дубічаў-Царкоўных і Чарэмхі.