Грамадзяне Польшчы ва Украіне атрымаюць асаблівы прававы статус

Адпаведны законапраект анансаваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

6289c3574496f.webp

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі анансаваў унясенне ў Вярхоўную Раду законапраекта аб асаблівым прававым статусе грамадзян Польшчы ва Украіне.
Пра гэта паведаміла дэпутат Вольга Саўгіра (фракцыя «Слуга народа»).
У Кіеве ў нядзелю праходзіць пленарнае пасяджэнне ўкраінскага парламента з удзелам Зяленскага і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.
Зяленскі на паседжанні заявіў: «На самай перадавой Украіна абараняе не толькі сябе, але і ўсю Еўропу. Палякі гэта ведаюць, паважаюць і шануюць, усяляк гэтаму спрыяюць».
«Польшча з'яўляецца адным з лідараў прасоўвання санкцый, якія вельмі неабходны, каб прымусіць Расію да міру», — дадаў прэзідэнт Украіны.