Польшча перадала Украіне ўсе свае запчасткі і боекамплект для МіГ-29
Польшча перадала ўкраінскаму боку амаль усе запчасткі і боекамплект для МіГ-29, піша korrespondent.net.
Замест
знішчальнікаў МіГ-29 Польшча дала Украіне велізарны запас запчастак і ўзбраення
для гэтых машын. Мяркуецца, што дзякуючы гэтаму ўкраінскія Ваенна-паветраныя
сілы змогуць аператыўна аднаўляць баяздольнасць сваіх самалётаў. Пра гэта паведамляе
польскае выданне Onet.
Выданне адзначае, што нягледзячы на даволі паспяховае супрацьстаянне Украіны з расійскай авіяцыяй, сціплых рэсурсаў не хопіць на тое, каб весці баі з сіламі ВПС Расіі доўгі час. Таму практычна з самага пачатку вайны Кіеў просіць падтрымкі ў заходніх партнёраў, у тым ліку ў пастаўках знішчальнікаў.
Меркавалася, што Украіне перададуць савецкія знішчальнікі МіГ-29, якія стаяць на ўзбраенні польскай, славацкай і балгарскай армій, але гэтага пакуль не адбылося.
Аднак, па інфармацыі Onet, Польшча перадала ўкраінскаму баку амаль усе запчасткі і боекамплект для Міг-29.
«Дзякуючы гэтаму яны могуць аднаўляць баяздольнасць наяўных знішчальнікаў», — адзначае выданне.