З'явілася фота калоны, з-за стану якой эвакуявалі жыхароў шматпавярховіка
З'явілася фота маналітнай калоны, з-за стану якой у Мінску эвакуявалі жыхароў шматпавярховіка па вуліцы Шырокая, піша «Еўрарадыё».
Прэс-служба ратавальнікаў інфармуе, што ў калоне дома на вуліцы Шырокай, 3, яшчэ ў сакавіку 2018-га выявілі гарызантальныя і вертыкальныя расколіны, адбылося адслаенне тынкоўкі.
Сёння эвакуявалі ўсіх жыхароў шматпавярховіка, які быў здадзены ў эксплуатацыю ў 2014 годзе. Яшчэ паўтара года таму жыхары пісалі звароты ў розныя інстанцыі, каб вырашыць пытанне з апорнай калонай у другім пад'ездзе. Тыдзень таму спецыялісты пачалі рамонт.
Сёння, 26 красавіка, "Будтрэст 1" а 15-й гадзіне пачаў працы па ўмацаванні калоны. Мяркуецца, што на іх правядзенне спатрэбіцца 4-5 гадзін. На гэты час жыхары размешчаныя ў бліжэйшай школе.
Жыхароў дома часова прытулілі ў сярэдняй школе №178.
Паводле euroradio.fm