Чарнобыльскі шлях: шэсце годнасці
Сёлетні Чарнобыльскі шлях не быў дазволены ўладамі: ініцыятары адклікалі сваю заяву з-за прынцыповага нежадання плаціць за «паслугі» міліцыі. Тым не менш, на несанкцыянаваную акцыю прыйшло каля сямідзесяці ўдзельнікаў. Праўда, «ціхароў» і супрацоўнікаў у цывільным было прыкладна столькі ж.