Выйшаў на волю прафсаюзны актывіст Андрэй Стрыжак

Андрэй Стрыжак — актывіст прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці. Яму завочна прысудзілі 10 сутак адміністратыўнага арышту за «несанкцыянаваны мітынг» — стыхійны сход на ганку суду Цэнтральнага раёну ў Гомелі 21 лютага.

Андрэй Стрыжак з жонкай Яўгеніяй у першыя хвіліны пасля вызвалення. Фота Леаніда Судаленкі

Андрэй Стрыжак з жонкай Яўгеніяй у першыя хвіліны пасля вызвалення. Фота Леаніда Судаленкі


Затрымалі Андрэя Стрыжака 14 красавіка пасля перасячэння літоўска-беларускай мяжы, калі ён вяртаўся з замежнай камандзіроўкі. Але неўзабаве вызвалілі.
Андрэй Стрыжак сам мусіў звяртацца ў суд, каб адправілі адбываць адміністратыўныя «суткі».
svaboda.org