Ветлівыя людзі ўжо ў Беларусі. Хто яны?

"Учора, 29 сакавіка, у Курапатах нас чакаў малады хлопец з шэўронам на рукаве "Вежливые люди". Ён сядзеў на Лаве Клінтана і чакаў, пакуль мы збярэмся, а пасля падышоў і пачаў нам казаць, што ён рускі, а растрэльвалі тут не супрацоўнікі НКВД, а немцы падчас ВАВ", — напісала на сваёй старонцы ў ФБ грамадская актывістка Ганна Шапуцька.



shievroje.jpg

Актывісты спрабавалі размаўляць з хлопцам, але ж амаль адразу стала зразумела, што гэта бессэнсоўна. А калі яго запрасілі на Талаку, ён запытаў, колькі плаціць будуць.

Тым не менш хлопец паслухаў, як зачытывалі прозвішчы рэпрэсаваных жыхароў Беларусі, паслухаў і выступоўцаў, не перабіваў.

"Вось думаю, што гэта было такое, як на гэта трэба рэагаваць. Можа хто ведае гэтага хлопца? На фотаздымку ён самы вялікі па цэнтры",  — пытаецца Ганна Шапуцька

vetl_ljud.jpg

Фота з фб Ганны Шапуцька