Да 9 красавіка мяркуецца завяршыць санітарную ачыстку 19 гектараў Курапацкага лесу

Да 9 красавіка Бараўлянскі спецлесгас Мінскага раена плануе завяршыць санітарную ачыстку 19 гектараў Курапацкага лесу, што знаходзіцца на тэрыторыі Мінскага раёна — на паўночны ўсход ад Мінскай кальцавой аўтадарогі. 



kurapaty31.jpg

Пра гэта ў інтэрвью карэспандэнту НЧ паведаміў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Мірановіч.

Ёе апавёў, што з 1 студзеня 2016 году частка тэрыторыі лясного ўрочышча плошчай 19 гектараў, якая знаходзіцца на тэрыторыі Мінскага раёна, перададзена ва ўласнасць Бараўлянскаму спецлесгасу Міністэрства лясной гаспадаркі. Прычым гэта была зроблена ў адказ на лісты беларускай грамадскасці, падкрэсліў дырэктар прадпрыемства. Паводле ягоных словаў, астатнія 7,3 гектары мемарыяльнага ляснога ўрочышча, якія знаходзяцца ў межах сталіцы, засталіся ва ўласнасці ўнітарнага прадпрыемства “Мінская лесапаркавая гаспадарка” Мінгарвыканкаму.

kurapaty1.jpg

І зараз, як паведаміў спадар Аляксандр Мірановіч, на тэрыторыі Курапатаў, якая належыць Бараўлянскаму спецлесгасу, вядзецца выкошванне сухой травы, а таксама высечка кустоўя і сухастою. Гэтая акцыя прымеркаваная да Тыдню лесу, што будзе праводзіцца з 2 па 9 красавіка з ініцыятывы Мінлесгасу ў восьмы раз і ў гэтым годзе прымеркаваным да 30-годдзя Чарнобыльскай катастрофы. І калі зараз на тэрыторыі мемарыялу працуюць 25 чалавек, дык 2 красавіка павінны выйсці на працы па добраўпадаркаванню гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння “Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты” да 120 супрацоўнікаў Мінлесгасу, сказаў дырэктар Бараўлянскага спецлесгасу.

kurapaty2.jpg

А да 9 красавіка мяркуецца завяршыць санітарную ачыстку ўсёй тэрыторыі Курапацкага лесу, што знаходзіцца ва ўласнасці Бараўлянскага спецлесгасу, у тым ліку правесці тралёўку, а таксама вываз смецця, вецця і драўніны.  

Карэспандэнт НЧ наведаў Курапаты і ўпэйніўся ў тым. што брыгада пад кіраўніцтвам майстра лесу Уладзімера Таруна вядзе працы па санітарнай ачыстцы ляснога ўрочышча.