Вядомы бізнесмен Віталь Арбузаў на волі?

Афіцыйныя крыніцы інфармацыю пакуль што не пацьвярджалі.

Віталь Арбузаў. Здымак «Заўтра тваёй краіны»

Віталь Арбузаў. Здымак «Заўтра тваёй краіны»


Старшыня савета дырэктараў групы кампаній Fenox Global Group Віталь Арбузаў выйшаў на волю. Пра гэта TUT.BY паведамілі дзве крыніцы.
«У пятніцу вечарам, каля 19 гадзін, яго адпусцілі. Даволі нечакана. Мера стрымання зменена на асабістае даручальніцтва», — распавялі суразмоўцы з акружэння Арбузава.
Асабістая парука мае на ўвазе, што некалькі асоб далі пісьмовыя абавязацельствы аб тым, што Арбузаў, знаходзячыся на волі, не схаваецца ад следства і суда, не будзе перашкаджаць расследаванню справы або разгляду яго судом і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю.
Паводле інфармацыі TUT.BY за Арбузава паручыліся адзін буйны чыноўнік і адзін бізнесмен.
Як раней паведамлялася, у красавіку 2017 году Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю сумесна з Дэпартаментам фінансавага маніторынгу КДК «выявіў і спыніў маштабную супрацьпраўную дзейнасць старшыні савета дырэктараў групы кампаній Fenox Global Group Віталя Арбузава і шэрагу службовых асобаў беларускіх суб'ектаў гаспадарання».
У выніку вясной яго асноўныя вытворчыя прадпрыемствы апынуліся на мяжы закрыцця.