Віктар Бабарыка ў лісце дачцэ распавёў пра «падаруначак ад сістэмы» на Новы год
Як Віктар Бабарыка сустрэў свой другі Новы год у няволі? Пра гэта ён напісаў сваёй дачцэ Марыі. Фрагмент ліста ад 7 студзеня 2022 года апублікавала прэс-служба палітыка.
— Прывітанне, Машулька! — піша Віктар Бабарыка. —
З улікам таго, што 2022-й пачаўся з прыходам твайго ліста, то ён сапраўды будзе лепш за 2021-шы. Будзем спадзявацца і на далейшыя перамены.
Пра традыцыі святкавання Новага года ў бягучых умовах магу
сказаць, што мая асноўная мэта — максімальна захаваць старыя прынцыпы.
Таму нават тут атрымалася: паставіць елку (даслала нейкая дама
выразаную арыгамі з зялёнай паперы), упрыгожыць стол (яшчэ адзін падарунак ад
дзяўчыны — паштоўка-адкрывалка з чароўнымі лесам і аленямі), запаліць свечку
(адзін з калегаў ахвяраваў) і паставіць яе ў мандарынавую норку, а далей усё, як
і раней: паспець адкрыць «шампанскае» (дзюшэс у іх пластыкавых бутэльках па
форме шампанскага), напісаць запіску з жаданнем, спаліць яе на свечцы і выпіць
келіх з рэшткамі пад мысленны бой курантаў.
Што ж тычыцца астатніх варыянтаў святкавання, то мой
калейдаскоп розных людзей у гэтых умовах прапануе аднолькавы варыянт: глядзенне
ТБ, спробу зрабіць торцікі і салацікі і не высоўвацца.
Ды і нам тут «падаруначак» сістэма паднесла:
прыйшоўшы з працы ўвечары 31-га, я выявіў, што ў маіх рэчах быў ператрус з
выкіданнем усіх рэчаў уключаючы лісты з канвертаў. Таму давялося яшчэ і парадак
наводзіць. Але ўсё завяршылася добра.
Што тычыцца майго рэжыму і здароўя, то тут усё без зменаў.
Даўно не чуваць навін ад Эдзіка. Як ён там трымаецца. Раней
хоць прывітанні праз сумесных адрасатаў адпраўлялі, а цяпер з гэтым стала
горай. Перадавай яму мае найлепшыя пажаданні.
Усім аўстралійскім сваякам мае прывітанні. Нешта шмат тэксту
ў мяне атрымалася. Засумаваў па зносінах.
Нагадаем, былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка асуджаны да 14 гадоў калоніі па «справе «Белгазпрамбанку», якую грамадзянская супольнасць лічыць палітычна матываванай. Экс-банкі прызнаны палітвязнем.
Прэс-служба палітыка таксама апублікавала адрас для лістоў вязню: ВК №1 211440, г. Наваполацк, вул. тэхнічная, 8.