Віцебск. Помнік Неўскаму ўсталявалі нягледзячы на пратэсты

Помнік расійскаму князю, нягледзячы на пратэсты грамадскасці, усё-такі ўсталёўваюць на Плошчы 1000-годдзя Віцебска.

84c7161d_8e04_498f_b45d_18780c66d750_cx0_cy12_cw0_w987_r1_s_r1.jpg


Усталяванне праходзіла нервова: з першага разу паставіць скульптурную кампазіцыю на прызначанае месца не ўдалося — не супалі канструкцыйныя элементы. 


Адзін з кіраўнікоў працэсу ўвесь час аглядаўся, казаў сваім калегам, што «назіраць сабраліся гэтыя нефармалы», і прапаноўваў складаць адміністрацыйныя пратаколы на ўсіх, хто фатаграфуе.




gdb.rferl.org__38cb4e86_a661_4_2f259349f03c8968ba8f466aa4cb6014.jpeg

gdb.rferl.org__44b0cb57_ad1c_4_f4b411fdae42ac397ab7363c3d1e59fd.jpeg


Помнік Аляксандру Неўскаму ставілі на пастамент гадзіны з паўтары. За гэты час паміж мінакам адбылося нямала спрэчак, ці патрэбны Віцебску такі помнік.


gdb.rferl.org__4557295c_5832_4_7df3bf79055e369263a08ed967ac79c3.jpeg


Адкрыццё скульптуры, якая паказвае сустрэчу князя з жонкай і сынам, запланавалі на 24 чэрвеня, калі ў Віцебску святкуюць Дзень гораду.


gdb.rferl.org__2994dd44_9237_4_45d8d51cf58b1d96977fa837070046e4.jpeg


Пастамент для помніка быў падрыхтаваны яшчэ некалькі гадоў таму, але дасюль выконваў ролю клумбы. Цяпер да яго ўкладваюць новыя брукаваныя сцежкі, парадкуюць газоны.

gdb.rferl.org__518abc3c_8ad3_4_5b957ab9a42a7bbcf1429c4e2e56e544.jpeg


Ідэя ўсталяваць помнік Аляксандру Неўскаму належыць віцебскім гарадскім уладам. Прапанова была выказана яшчэ ў 2009 годзе, тады ж быў праведзены конкурс скульптурных праектаў. Але пазней праект-пераможца быў яшчэ некалькі разоў заменены, а ў творчы калектыў скульптараў дадалі яшчэ аднаго калегу.


gdb.rferl.org__dfbc91c7_1ad6_4_1815fd353dc88b3a90fc5558fab40e51.jpeg


У адказ на пратэсты віцяблян, якія кажуць пра адсутнасць гістарычных сувязяў паміж Віцебскам і расійскім князем, улады прыдумалі аргумент. Маўляў, гэта будзе не помнік Аляксандру Неўскаму, а скульптурная кампазіцыя, якая ўвасабляе сямейныя каштоўнасці, бо другой жонкай Аляксандра Неўскага была віцебская княжна Аляксандра.


www.svaboda.org