Васьміногі пад экстазі схільныя сябраваць адзін з адным
Да такой высновы прыйшлі амерыканскія біёлагі.
У 2015 годзе навукоўцы змаглі ўпершыню секвенаваць геном каліфарнійскага двупятністага васьмінога: з дапамогай гэтага навукоўцы змаглі не толькі адрынуць гіпотэзу аб дуплікацыі ягоных генаў, але паказаць, што васьміногі — прадстаўнікі безпазваночных з адной з самых развітых цэнтральных нервовых сістэм.
Пры расшыфроўцы генаў навукоўцы знайшлі ген, прадукт (бялок) якога адказвае за транспарт нейрамедыятара сератаніна. Фрагмент аналагічнага бялку ў чалавека выступае галоўным участкам звязвання з метылдыаксіметафетаманам (MDMA альбо экстазі). Навукоўцы вырашылі высветліць, ці ёсць адпаведны бялок у васьмінога.
Высвятляць гэта вырашылі Эрык Эдзінгер (Чыкагскі ўніверсітэт) і Гюль Долен (універсітэт Джонса Хопкінса).
Самцоў васьмінога памясцілі ў трохкамерны акварыюм: сама істота знаходзілася ў цэнтральным пакоі, а ў пакоях па баках быў альбо новы прадмет альбо незнаёмая жывёла, якая магла быць як самкай так і самцом. Навукоўцы высветлілі, што самка прыцягвае васьміногаў больш, чым прадмет. У яе кампаніі паддоследны праводзіў каля 20 хвілін з 30 эксперыментальных, прадмету ж удзяляў не больш за 5 хвілін. Незнаёмы ж самец цікавіў васьмінога куды меней, чым нават прадмет.
Пасля прыёму экстазі, растворанага ў вадзе акварыюма, васьміногі сталі куды сацыяльнейшымі, больш цікавячыся новым знаёмым, чым прадметам.
Ход эксперыменту
Дадзеныя эксперыменту, такім чынам, кажуць аб тым, што на ўчастку гена-аналага SLC6A4 у арганізме васьмінога прысутнічае ўчастак, які адказвае за ўдзел сератанінэргічнай сістэме ў рэгуляцыі сацыяльных паводзін. Наяўнасць такой функцыі сератаніна ў арганізме беспазваночных, такім чынам, дазваляе зрабіць вынік аб тым, што дадзеная рэгуляцыя — вельмі старажытная.
Паводле N+1