Ва Украіне ў беларускі з ВНЖ скончыўся пашпарт: Яе аштрафавалі і пагражаюць высылкай

Ва Украіне беларуску з відам на жыхарства аштрафавалі праз пратэрмінаваны пашпарт. Ёй пагражаюць высылка і забарона на ўезд у краіну. А ў Беларусь па пашпарт ёй вяртацца небяспечна: дапамагала УСУ і пісала розныя каментары, паведамляе Free Belarus Center.

_zabarona___kraina___belarus___minsk__fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas__2___4__logo.jpg

Ва Украіне з-за пратэрмінаванага пашпарта аштрафавалі беларуску, якая не можа вярнуцца на радзіму для замены дакумента. Цяпер ёй могуць пагражаць высылка і забарона на ўезд ва Украіну, піша «Люстэрка».

Грамадзянка Беларусі звярнулася ў юрыдычны аддзел Free Belarus Center, які ва Украіне дапамагае беларусам, што вымушана з'ехалі ад рэпрэсій, з іх праблемамі. Яна легальна жыве ва Украіне ўжо 20 гадоў, мае дзейны пастаянны від на жыхарства. Разам з ёй жывуць муж, дачка і зяць — усе трое таксама грамадзяне Беларусі.

У жанчыны скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, які цяпер можна замяніць толькі ў Беларусі, аднак з-за таго, што яна дапамагала УСУ і рабіла публічныя каментары ў сацсетках, ёй можа пагражаць небяспека на радзіме, калі яна туды вернецца.

Глядзіце таксама

Ва ўпраўленні Дзяржаўнай міграцыйнай службы Чарнаўцоў у беларускі запатрабавалі з'явіцца для складання пратакола аб адміністрацыйным парушэнні паводле артыкула 203 КаАП. Прычым з праверкай дакументаў жанчына не сутыкалася — яе адразу запрасілі ў сувязі з пратаколам.

За першае і паўторнае правапарушэнне па гэтым артыкуле пагражае штраф, але можа «прыляцець» і пастанова аб прымусовым вяртанні, а затым і забарона на ўезд ва Украіну, распавядаюць актывісты.

Урэшце жанчына заплаціла штраф. Аднак, паколькі магчымасці замяніць мінулы дакумент у яе няма — і нават не прадбачыцца, ёй і іншым беларускім мігрантам, якія ва Украіне трапілі ў такую ж сітуацыю, пагражаюць новыя праблемы з мясцовай міграцыйнай службай.

Глядзіце таксама

Нагадаем, 7 верасня ўвайшоў у дзеянне ўказ Лукашэнкі, згодна з якім беларусы больш не могуць атрымаць новыя пашпарты ў дыпламатычных установах за мяжой, а таксама аформіць некаторыя іншыя дакументы. Зрабіць гэта можна толькі ў органах унутраных спраў на тэрыторыі Беларусі.

Тым часам сузаснавальнік «BYSOL» Андрэй Стрыжакраспавёў, што ўжо быў факт затрымання чалавека, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь, каб памяняць пашпарт. Паводле яго слоў, такія выпадкі пакуль не сталі масавымі, але гэта можа адбыцца, калі людзі не будуць клапаціцца пра сваю бяспеку: «На жаль, як мы гэта і прагназавалі, навіна пра ўказ Лукашэнкі пра забарону на абмен пашпартоў за мяжой стала трыгерам для людзей, у якіх заканчваюцца дакументы, і яны паехалі ў Беларусь. Гэта дадатковы выклік для нас, бо людзі, на жаль, не ўспрымаюць магчымую небяспеку ад паездкі ў Беларусь і чамусьці думаюць, што іх гэтая сітуацыя не датычыцца», — сказаў Андрэй Стрыжак. 

Глядзіце таксама