Утаймуй у сабе шапаголіка!
Сучаснае грамадства называюць спажывецкім невыпадкова. Мы набываем, карыстаемся, ламаем, выкідаем і зноўку набываем. І рэдка калі задумваемся, ці ёсць альтэрнатыва шалёнаму спажывецтву. А яна – ёсць.
Утаймоўваем свае звычкі і вучымся рабіць добрыя справы разам з Зялёным парталам.
Кожны раз як вы адкрываеце шафу разумееце, што вам няма чаго апрануць? Альбо пры эмацыйным спадзе бяжыце ў краму за чым-небудзь новенькім, каб падняць сабе настрой? Вы ўважлівы да модных тэндэнцый і стараецеся быць у трэндзе? Не можаце прайсці міма рэчаў на зніжках, нават калі зусім не планавалі іх набываць? Віншуем, вы – ахвяра сістэмы спажывання. І спецыяльна для вас кітайскія маркетолагі адной інтэрнэт-крамы прыдумалі Сусветны дзень шопінга, які адзначаецца 11 лістапада. Па задумцы ў гэты дзень зніжкі на тавары могуць дасягаць 50%, што стымулюе людзей набываць як мага болей! Сёння ініцыятыву падхапілі і некаторыя міжнародныя брэндавыя крамы.
Аднак экалагісты нагадваюць, што ёсць больш танныя і рацыянальныя спосабы карыстання рэчамі – шэрынг, што дазваляе ўтаймаваць спажывецкія звычкі.
Як гэта працуе? Напрыклад, у вас ёсць шрупавёрт і ўвесь астатні будаўнічы інструмент, але вам бы хацелася авалодаць кулінарнымі навыкамі. У вашага ж сябра ці знаёмага наадварот, на кухні ёсць сокавыціскалка, тостарніца і хлебапечка, але яму гарыць рамонт у кватэры. Каб не набываць рэчы, што могуць спатрэбіцца толькі аднойчы, дамоўцеся абмяняцца ці пазычыць ў тых, хто іх мае. Такім чынам вы зможаце задаволіць свае патрэбы і пры гэтым пазбегнуць непатрэбных выдаткаў, скараціўшы экалагічны след.
У цэлым такі ж прынцып дзейнічае на ўсе магчымыя рэчы, пра якія вы можаце дамовіцца з людзьмі. Здараецца, што на шэрынг аддаюць нават прадукты харчавання.
Дарэчы, штосьці падобнае запусціў Цэнтр экалагічных рашэння – сервіс ''Зялёная шафа'' прапаноўвае рэчы некамерцыйным ініцыятывам для правядзення мерапрыемстваў за так.
Такога кшталту сэрвіс выдатна ўкладаецца ў канцэпцыю "нуль адходаў" і дазваляе папулярызаваць прынцып правядзення экасяброўскіх мерапрыемстваў сярод НДА і актывістаў.
Скарыстацца сэрвісам проста. Па-першае, уважліва азнаёмцеся з умовамі прадастаўлення тавараў і будзьце ўпэўненымі, што вы здольны іх выканаць. Абавязкова прачытайце дамову. Паклапаціцеся загадзя замовіць на пэўны дзень неабходнае вам абсталяванне, дзеля гэтага скарыстайцеся формай. Затым вам неабходна заключыць дамову, у дамоўлены час забраць рэчы і такім жа чынам іх вярнуць.
Па ўмовахі дамовы рэчы прадастаўляюцца арэндатару і ён нясе адказнасць за іх, гарантуючы цэласнасць і чысціню. Пры гэтым абсталяванне замаўляецца толькі для некамерцыйных мэтаў. Камерцыйным ініцыятывам давядзецца заплаціць за арэнду, грошы з якой пойдуць на падтрыманне сэрвісу. Акрамя ўсяго арэндатар павінны ў сваёй дзейнасці імкнуцца спрыяць прасоўванню ідэі ''нуль адходаў''.
Вываз і вяртанне рэчаў ажыццяўляе сам арэндатар.
Дарэчы, калі вы хочаце падтрымаць ініцыятыву і прапанаваць якія-небудзь карысныя для правядзення мерапрыемстваў рэчы, запаўняйце форму ці звяжыцеся з арганізатарамі сэрвіса праз электронную пошту suma@ecoidea.by.
Не забывайце, што добрыя справы можна рабіць праз самыя элементарныя дзеянні. Напрыклад, каб зразумець увесь маштаб трагедыі з вашым гардэробам, перад тым як адправіцца ў краму за абноўкамі, перагледзьце ўсё, што маеце на дадзены момант. І раздзяліце яго максімальна хаця б на дзве катэгорыі: буду насіць і абавязкова аддаць. У першую патрапляюць рэчы, якія вы дакладна яшчэ зможаце выгуляць на працу, вечарынку ці за горад.
У другі стос адпраўляецца вопратка і абутак, што ўжо даўно забыты вамі і ніякім чынам не ўпісваецца ў ваш сённяшні вобраз. І не арганізоўвайце ніякіх катэгорый: можа быць, трэба падумаць. Бязлітасна пазбаўляйцеся ад лішняга, але не спяшайцеся вынесці вопратку на звалку!
Існуюць варыянты пазбавіцца ад рэчаў з карысцю.
Першае, што адразу прыходзіць у галаву – прыміце ўдзел у FreeMarket, аддайце краме KaliLaska, размясціце аб'яўку ў суполцы ''Аддам дарам'' ці арганізуйце вечарынку-барахолку ў сябе дома, запрасіўшы сяброў на яе.
Аднам, памятайце, якой бы ініцыятыве вы не аддалі перавагу, галоўнае, каб рэчы былі чыстымі, цэлымі і ў добрым стане. Прытрымлівайцеся падыходу ''аддаю не таму што дрэннае, а таму што самому ўжо не патрэбна''.
Не забывайце і пра разнастайныя сацыяльныя цэнтры, дабрачынныя арганізацыя, якія з задавальненнем прымуць рэчы для шматдзетных сямей, людзей у бядзе і бежанцаў.
Напрыклад, праваабарончая арганізацыя Human Constanta другі год дапамагае чачэнскім бежанцам у Брэсце. І заўсёды з задавальненнем прымае сезонную вопратку — адзенне і абутак — як для дарослых, так і для дзяцей, сярод якіх ёсць нават немаўля.
Прымаюць рэчы і дзяржаўныя сацыяльныя установы.
Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва:
Першамайскі раён: вулю Валгаградская, 21а. Тэлефон 8017 2816189Савецкі раён: вул. Гікала, 22. Тэлефон 8017 2936444Фрунзенскі раён: вул. Адзінцова, 85. Тэлефон 8017 2010412Партызанскі раён: зав. Клумава, 3а. Тэлефон 8017 2990552Завадскі раён: пр-т Партызанскі, 52. Тэлефон 8017 2956813Ленінскі раён: вул. Я. Лучыны, 62. Тэлефон 8017 2910068Маскоўскі раён: вул. Алібегава, 25. Тэлефон 8017 2716374Кастрычніцкі раён: вул. Ляўкога, 19. Тэлефон 8017 2244172
Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнай дапамогі сем'ям і дзецям: вул. Чабатарова, 64. Тэлефоны +37529 3673232, +37533 6033232
Дабрачынны фонд ''Дотык да жыцця'': вул. Някрасава, 35/1. Тэлефоны +37544 7767555, +37529 6500439, 8017 2600733
Дабрачыннае таварыства ''Чарнобыльскі бусел'': пр-т Незалежнасці, 78. Тэлефон 8017 2803620
Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам: вул. Сердзіча, 9. Тэлефон 8017 2567390
Мясцовы дабрачынны фонд ''Добра тут'': зав. Ангарскі, 117. Тэлефон 8017 2462639
Аднесці ўжо не патрэбнае (але ў добрым стане) можна і ва ўстановы Беларускага Чырвонага Крыжа:
Першамайская раённая арганізацыя: вул. К.Чорнага, 32 – 2а. Тэлефон 8017 2801404Савецкая раённая арганізацыя: вул. Чырвоназорная, 1. Тэлефон 8017 2849365Партызанская раённая арганізацыя: вул. Шчарбакова, 32. Тэлефон 8017 2308498Фрунзенская раённая арганізацыя: вул. Харкаўская, 58 – 171. Тэлефон 8017 3271417Маскоўская раённая арганізацыя: вул. Волаха, 41. Тэлефон 8017 2082620Цэнтральная раённая арганізацыя: вул. Карастаянавай, 17. Тэлефон 8017 2885193Завадская раённая арганізацыя: вул. Ангарская, 7. Тэлефон 8017 3456769Кастрычніцкая раённая арнагізацыя: вул. Магілёўская, 8 – 1. Тэлефон 8017 2132183Ленінская раённая арганізацыя: вул. Палявая, 26. Тэлефон 8017 2233220
Дом начнога прыбыцця для асоб без пэўнага месца жыхарства: вул. Ваўпшасава, 42. Тэлефон 8017 2739698
Акрамя таго, рэчы для абяздоленых вы можаце праносіць кожныя выхадныя на кропкі раздачы ініцыятывы ''Ежа замест бомб''. У суботу ў 13.20 у Міхайлаўскі сквер ці ў 15.00 у сквер Сімона Балівара, у нядзелю ў 14.00 на Усход праз дарогу ад Нацыянальнай бібліятэкі. Дапамога людзям будзе актуальна заўсёды, але асабліва перад зімой існуе вострая неабходнасць у цёплых рэчах. Таксама ініцыятыва не адмовіцца ад дапамогі прадуктамі: крупамі, алеям, печывам.
І памятайце, што шчасце не ў новай вопратцы ці сматрфоне, шчасце – ў стасунках з людзьмі і з наваколлем, бо самыя галоўныя рэчы ў жыцці – гэта зусім не рэчы.