Уладзімір Мацкевіч не будзе абскарджваць прысуд
Філосаф-палітвязень Уладзімір Мацкевіч адмовіўся абскарджваць прысуд. Цяпер мінае месяц, як заснавальніку «Лятучага ўніверсітэта» вынеслі прысуд.
Уладзімір Мацкевіч адмовіўся ад апеляцыі на прысуд, паведаміла «Народная Воля».
Уладзіміру Мацкевічу — філосафу і метадолагу, заснавальніку «Лятучага ўніверсітэта» — месяц таму, 23 чэрвеня, прысудзілі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу Мацкевіча ў закрытым судзе разглядаў Сяргей Епіхаў. Ён жа раней выносіў рашэнні па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.
Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле арт. 342.
Нядаўна Уладзіміра Мацкевіча этапавалі ў магілёўскую турму. Адрас для лістоў такі: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч.