Угодкі БНР адсвяткуюць у Варшаве
Беларускі дом у Варшаве 23 сакавіка запрашае ўсіх жадаючых прыняць ўдзел ў святкаванні 95-й гадавіны прыняцця 3-й устаноўчай граматы Рады БНР, абвясціўшай незалежную Беларускую Народную Рэспубліку.
Шэсце распачнецца а 13-й гадзіне на Плошчы Трох Крыжоў, мітынг, адбудзецца а 14-й гадзіне на Пляцы Замковым. У праграме мерапрыемства выступы беларускіх палітыкаў, святочны канцэрт , а таксама пачастункі беларускімі народнымі стравамі.
Мерапрыемства пройдзе пад патранатам Беларускага Дому ў Варшаве, кампаніі “Разам для Беларусі”, грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” і беларускай палітычнай сацыяльнай сеткі InterPolit.
Паводле інфармацыі Беларускага дома ў Варшаве