Уцякаюць да рэчкі і глядзяць удалечыню... Як жывуць гадаванцы Віктара Бабарыкі — Моня, Сэм і Соня (фота)

Як у сям'і Бабарыкаў з'явіліся чатырохногія ўлюбёнцы? Што яны згрызлі, пакуль раслі? Што любяць рабіць? Сайт Віктара Бабарыкі расказаў, як ужо амаль паўтара года два сабакі і котка жывуць без сваіх гаспадароў.

bez_imeni_1_4.jpg

У сям'і Бабарыкаў два сабакі — Моніка (ёй амаль 7 гадоў) і кудлаты Сэм  — яму ўсяго два гады. Абодва сабакі трапілі ў дом літаральна з вуліцы.

0066_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg

Моніку (якую пераважна клічуць проста Моняй) прывезла дадому яшчэ Марына Юр'еўна — жонка Віктара Дзмітрыевіча. Яна заўважыла дварнягу, якая самотна бадзялася па раёне, і пасадзіла ў машыну.

0071_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg

0073_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg


З малым Сэмам адбылася цікавая гісторыя. Эдуард і Віктар сядзелі каля рэчкі. Недалёка стаялі смеццевыя бакі. Эдзік выпадкова заўважыў рух каля іх — нейкі камячок зашамацеў каля кантэйнераў. Галодны шчанюк рушыў на пах смецця і набрыў на людзей, якія сталі яму самымі блізкімі. Сабака атрымаў мянушку Сэм — у гонар лепшага сябра Фрода Беггінса з сагі "Уладар пярсцёнкаў". Экранізацыі Толкіна — упадабаныя фільмы сям'і Бабарыкаў.

0078_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg


Спачатку Моніка і Сэм паводзілі сябе вельмі дрэнна. Для выхавання запрашалі кінолагаў. Спробы дрэсіраваць Моню вялікім поспехам не ўвянчаліся. Спецыялісты ахрысцілі сабаку злосна-баязлівай і пайшлі дахаты. З цягам часу Моніка стала больш спакойнай.
Заняткі з Сэмам, наадварот, ішлі як па масле. За дадатковы ласунак шчанюк быў гатовы выканаць любую каманду. Эдуард нават неяк жартаваў, маўляў, за ежу кудлаты падапечны і загаварыць зможа. Еў маленькі Сэм практычна ўсё — нават яблыкі і грушы. У выніку Сэм так і не загаварыў, затое стаў паслухмяным і больш пераборлівым у ежы.

0024_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg

Апошняе прыйшло да сабаку не адразу: правяраючы крэпасць зубоў Сэм папсаваў шмат мэблі і правадоў у доме. Аднойчы ноччу Віктар Дзмітрыевіч прачнуўся з-за дзіўных гукаў у калідоры. Сабака нешта грыз. Гаспадар выбег у калідор, але рабіць штосьці было позна: сабака ўжо паспеў адгрызці кавалак прыступкі на другі паверх.

0081_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg

Моніка жыве ў сям'і Бабарыкаў ужо сёмы год. Яна не губляе былой актыўнасці і запалу: пагоня за кінутай палкай да гэтага часу застаецца яе любімым заняткам.

2021_11_02_20.51.07_scaled.jpg


Карыстаючыся старшынствам і аўтарытэтам, яна дазваляе сабе строіць больш спакойнага і ціхага Сэма. Менавіта Моніка з'яўляецца завадатарам ва ўсіх выхадках чатырохногіх. Моня вучыць Сэма лавіць насякомых каля кветак могуць стаяць удваіх, "лузаць" і выплёўваць.

0365_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg

Яшчэ адна забаўка. Сеўшы ўздоўж плота, сябры не супраць аблаяць мінакоў, машыны і раварыстаў.

0091_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg

Любяць сабакі шпацыраваць у лесе: раніцай пад наглядам альбо самастойна праз шчыліны ў плоце. Тут для іх поўнае раздолле: можна як след выкачацца ў гразі, пабегаць уздоўж рэчкі і выкапаць з-пад зямлі парачку кратоў.

0141_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg

А яшчэ ў сям'і ёсць котка Соня. Яе белым кацянём знайшлі ў Віцебскай вобласці, калі былі праездам.

0383_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg

0379_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg


Як Моніка і Сэм паводзяць сябе пасля затрымання гаспадароў?

Арышт гаспадароў надоўга адбіўся ў памяці гадаванцаў. Пасля першых ператрусаў сабакі знаходзіліся ў прыгнечаным стане. Цяпер яны ўжо крыху прывыклі да новай рэальнасці.

0380_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg


Праўда, рэгулярна чатырохногіх сяброў заўважаюць у цішыні каля рэчкі — упадабанага месца Віктара Дзмітрыевіча, дзе ён разам з Монікай і Сэмам сядзелі разам да цемры.

2021_11_02_20.36.45.jpg

0115_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg


Да любімага месца сабакі ўцякаюць праз шчыліну ў плоце. Яны  часта моўчкі сядзяць і глядзяць удалячынь, нешта ўспамінаючы. Там іх і знаходзяць людзі, якія прыглядаюць за гадаванцамі Бабарыкаў.

0203_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg

0291_sam_and_monya_10june2021_min_scaled.jpg