У Трактаразаводскім пасёлку адсяляюць жыхароў з 10 дамоў
Кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска расказаў, што ў пасёлку трактарнага завода праводзіцца адсяленне 10 двухпавярховых дамоў, гэта больш за 80 кватэр.
Па словах чыноўніка, на месцы старых дамоў плануюць разгарнуць будаўніцтва новага жылля. «Гэта будуць каркасна-блокавыя будынкі з абмежаваннем па вышыні ў 7
паверхаў, — заявіў Дзяніс Аўсяннікаў. — Заказчыкам выступіць УКБ, прычым рэнтабельнасць будаўніцтва абмяжуем 5% — задача зарабіць грошы тут не ставіцца».
Па папярэдніх падліках, у Партызанскім раёне будзе ўзведзена да 6 млн. квадратных метраў жылля. Сёння ў гэтай частцы горада — 1,8 млн. квадратных метраў жылой забудовы.
«У перспектыве наш раён стане адным з самых буйных па насельніцтву ў Мінску», — заявіў Дзяніс Аўсяннікаў.
Паводле minsknews.by