У Расію праз Беларусь везлі радыяцыйны цырконій

На мытным пункце «Катлоўка» Астравецкага раёна 15 лютага ў 20.25 быў затрыманы грузавік з перавышэннем радыяцыйнага фону.



gryz2.jpg

 Транспартны сродак ішоў з Італіі ў расійскі горад Арол, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

У грузавіку знаходзіўся канцэнтрат цырконія. Ён дазваляе павялічыць трываласць да расколін у будаўнічай і сантэхнічнай кераміцы.

Пасля ўзгаднення з Дзяржатамнагляду транспартны сродак працягнуў рух да месца прызначэння.

krynica.info