У Польшчы выдаюць комікс пра падлетка-абаронцу Гродна ад Чырвонай арміі

Польскі Інстытут нацыянальнай памяці абвесціў пра выпуск серыі коміксаў «Вайсковая адысея Антка Срэбранага». Першая кніга прысвечаная абароне Гродна ў 1939 годзе ад бальшавікоў.



12301703_10156340458985245_5275500653598631831_n_571x800.jpg

«Антку Срэбранаму, калі мы з ім знаёмімся, ледзь споўнілася 14 гадоў. Ён — гарадзенскі харцар. Ад пачатку ІІ сусветнай вайны разам з сябрамі рыхтуецца да барацьбы з немцамі. Аднак лёс складаецца так, што яму даводзіцца сутыкнуцца з іншым смяротным ворагам Польшчы — Саветамі», — гаворыцца ў апісанні да коміксу.

Прэзентацыя коміксу адбылася ў Варшаве ў лістападзе. Аднак абарона Гродна — гэта толькі адзін з эпізодаў у прыгодніцкай серыі. Далей малога гродзенца дэпартуюць у лагер у Казахстан, адкуль яму ўдаецца ўцячы і трапіць у Сірыю. Потым ён становіцца жаўнерам у брыгадзе Карпацкіх стральцоў, якая бароніць крэпасць у Торбуку ў Лівіі. У чацвёртай частцы Антэк у шэрагах Другога Польскага Корпусу ваюе ў Італіі.

«Серыя «Вайсковая адысея Антка Срэбранага» — гэта чыстая фікцыя, хоць і з элементамі рэаліяў вайны і па матывах сапраўдных здарэнняў», — падкрэсліваюць у выдавецтве.

Першы выпуск коміксу, прысвечаны абароне Гродна, мае 44 старонкі і каштуе каля $ 30.

 belsat.eu