БХД, ПБНФ і АГП дамовіліся аб узаемадапамозе і сумеснай працы

У Наваполацку 6 снежня прайшоў круглы стол мясцовых дэмакратычных сілаў. На круглым стале прысутнічалі прадстаўнікі аргкамітэту Партыі БХД, ПБНФ, БСДП “Грамада” і АГП.



1449485230_damova.jpg

Фота з сайта bchd.info

Каардынатар Беларускіх Хрысціянскіх Дэмакратаў у Наваполацку Андрэй Гайдукоў прэзентаваў кампанію БХД "За якасную медыцыну". Большасць з удзельнікаў круглага стала падтрымала кампанію. 


Таксама адбылася дыскусія, на якой былі абмеркаваны мясцовыя праблемы. Апроч таго, была абмеркавана сітуацыя з будучай парламенцкай кампаніяй.


Прадстаўнікі БХД, ПБНФ і АГП заключылі паміж сабой першае папярэдняе пагадненне “аб сумеснай працы і ўзаемадапамозе” на мясцовым узроўні. БСДП "Грамада" ўзяла месяц адтэрміноўкі — для вывучэння прапановы і ўнясення ў яе дапаўненняў.

bchd.info