У Кіеве акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў спрабавалі сарваць невядомыя
Акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якая праходзіла 4 жніўня ў Марыінскім парку Кіева пад лозунгам «Прастора свабоднай Беларусі», спрабавалі сарваць невядомыя, паведамляе агенцтва Украінскія нацыянальныя навіны (УНП).
Акцыю праводзілі прадстаўнікі арганізацыі «Міжнародная амністыя» у рамках Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, які праводзіцца сёння ў розных краінах
і прымеркаваны да даты арышту беларускага праваабаронцы, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.
Праз некалькі хвілін пасля пачатку акцыі да яе ўдзельнікаў падбеглі двое ў масках і сарвалі плакаты. У той жа час у парку з'явіўся чалавек з рупарам, які пачаў праяўляць незадаволенасць,
заяўляючы, што сапраўдная мэта дадзенага мерапрыемства — давесці да сваркі двух
прэзідэнтаў Украіны і Беларусі. Чалавек прадставіўся актывістам грамадскага аб'яднання «Цвярозы Кіеў», паведамляе УНП.
naviny.by