У Беларусі канфіскавалі 2 270 аўто нецвярозых кіроўцаў

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі падлічыла, колькі трапіла пад канфіскацыю аўтамабіляў нецвярозых кіроўцаў за 11 месяцаў 2014 года. Атрымліваецца, што іх стала прыблізна на траціну менш, чым было летась.



zahruzieno3.jpg

“Прыкладна 2270 кіроўцаў паўторна затрымліваліся за кіраванне ў нецвярозым стане. Гэта прыблізна на 30-33% менш, чым было ў мінулым годзе,” — паведамілі ў прэс-службе рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцы.

Па меркаванні супрацоўнікаў ДАІ, такая мера, як канфіскацыя аўтамабіля за кіраванне ў нецвярозым стане “дае станоўчы вынік", паколькі людзі сталі менш ездзіць на машынах пасля ўжывання алкагольных напояў.

Імаверна, што не ўсе паўторна затрыманыя ўжо канчаткова пазбавіліся сваіх аўто — справы асобных аматараў нецвярозай язды яшчэ суды не паспелі разгледзіць. Але, як паказвае практыка, захаваць аўтамабіль ва ўласнасці ў такіх кіроўцаў шанцаў няма.

Еўрарадыё