У Анатоля Лябедзькі шукалі зброю

Раніцай 20 красавіка ў кватэру старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыйшлі невядомыя і прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі. Незнаёмцаў цікавіла, ці мае Анатоль Лябедзька незарэгістраваную зброю, піша ucpb.org.



126254.jpg

Візіт быў ранні, сям’я яшчэ спала. Госці папрасілі адчыніць ім дзверы, але гаспадар абраў “іншы фармат камунікавання”. На яго пытанне, у чым прычына візіту, незнаёмцы адказалі, што ідзе праверка. Нейкі час яны заставаліся каля ліфту, а потым спусціліся да ўваходу ў пад’езд.

Старшыня АГП кажа, што не ведае сапраўдных прычын такога візіту і мяркуе, што гэта чарговая псіхалагічная атака на яго сям’ю.

euroradio.fm