У ЖКГ патлумачылі, чаму не плануюць скарачаць тэрміны адключэння гарачай вады
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі не разглядае магчымасць скарачэння тэрмінаў адключэння гарачай вады. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і СМІ Мінжылкамгаса Генадзь Аксціловіч, перадае БелТА.
«Разглядаць змяненне тэрмінаў адключэння гарачай вады ў бок змяншэння немэтазгодна, хоць тэарэтычна такая магчымасць ёсць», — сказаў ён.
Аксціловіч таксама растлумачыў, чаму ў Беларусі летам адключаюць гарачую ваду, а ў Еўропе — не.
«Уся справа ў тым, што ў еўрапейскіх краінах існуе сістэма паралельных магістраляў, — растлумачыў прадстаўнік Мінжылкамгаса. — Калі асноўная магістраль рамантуецца, то гарачая вада паступае ў дамы па паралельных трубах. Гэта вельмі зручна для жыхароў. На жаль, такія мерапрыемствы досыць дарагія, і калі браць у цэлым эканамічны эфект, то яны сябе не апраўдваюць».
Ён таксама адзначыў, што, нягледзячы на тое што зараз гарачую ваду адключаюць на 2 тыдні, аналіз, які праводзіцца міністэрствам, сведчыць, што ёсць факты адключэння гарачай вады на 5 і 7 дзён. Але існуе тэхналагічная карта такіх работ, працягнуў прадстаўнік Мінжылкамгаса, у якой прадугледжаны тэрміны і найменне работ. Гэта адключэнне дома, праверка магістральнай трубы пад ціскам, запаўненне сістэмы, паўторны агляд і г.д. Комплекс работ прапісаны, і ў цяперашні час ўстаноўлена, што на іх выкананне неабходна 14 дзён.
Паводле tut.by