У Ждановічах затрымалі маму пяці дзяцей. У яе дома правялі ператрус

Вольгу Залатар затрымалі сёння, калі яны ехала на аўтамабілі. Раней гэтую маму пяці дзяцей ужо затрымлівалі і судзілі некалькі разоў.

200236100676_123131.jpg

У аграгарадку Ждановічы, што пад Мінскам, затрымалі Вольгу Залатар — маму пяці дзяцей. Затрыманне адбылося, калі жанчына ехала на аўтамабілі. Раней Вольгу ўжо затрымлівалі, у прыватнасці, яе аштрафавалі на вялікую суму за тое, што яна адмывала мурал з выявай Паўла Латушкі, жыхара Ждановічаў.

Як стала вядома «Нашай Ніве», дома ў спадарыні Залатар прайшоў ператрус, яна затрыманая. Сям'я пакуль не ведае, на якой падставе.