У Віцебску падчас скандынаўскага шпацыру ў лесе затрыманы шэсць жанчын
З самай раніцы ў Віцебску падчас прагулкі са скандынаўскімі палкамі ў Шпілёўскім лесе затрыманы шэсць жанчын.
Як паведаміла ў Facebook Ганна Севярынец, затрыманыя Таццяна Севярынец, Раіса Кухто, Людміла Фамінская, Людміла Валаткевіч, Алена Каснова, Тамара Ільіна.
Усё аматаркі здаровага ладу жыцця знаходзяцца ў Першамайскім РАУС Віцебска. Што ім інкрымінуюць, пакуль невядома.