У Ваўкавыску затрыманы слухачы курсаў «Мова Нанова»

У Ваўкавыску затрымалі слухачоў курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». Сярод іх быў лідар гурта «Крама» Ігар Варашкевіч. Але, паводле папярэдняй інфармацыі НЧ, ён на волі. 

mova_nanova_26sent_03.jpg

У Ваўкавыску затрымалі слухачоў курсаў беларускай мовы «Мова Нанова», паведамляе чытач канала @belamova.
«Карнікі наляцелі на моўныя курсы "Мова Нанова", якія праходзяць у горадзе Ваўкавыск, і забралі адтуль цэлы аўтобус слухачоў курсаў. У РАУС павезлі жанчын, мужчын і моладзь», — паведаміў сведка.
Сярод затрыманых ледзь не аказаўся лідар рок-гурта «Крама» Ігар Варашкевіч. Як распавёў музыка @euroradio, ён паспеў сысці, калі ў пакой уварваліся людзі ў масках. Ён на волі, але ў памяшканні засталіся гітара і комбік.