Некалькім затрыманым мінчукам далі суткі
Адбыліся суды над пяццю людзьмі, якіх сілавікі схапілі ўчора ўвечары на вуліцы Галадзеда ў Мінску.
Паводле пратакола, затрыманыя «прынялі ўдзел у арганізаваным масавым шэсці па пешаходнай частцы вуліцы ў групе асоб для выражэння сваіх палітычных настрояў».
57-гадовая Людміла Леўкіна, 56-гадовая Жанна Макарэвіч, 36-гадовая Аляксандра Меджыдава, а таксама 54-гадовы Андрэй Кунцэвіч атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 55-гадовую Алену Кароль пакаралі больш строга за астатніх: ёй далі 30 сутак, нягледзячы на тое, што яна даглядае састарэлую маці.