У Варшаве пройдзе канферэнцыя пра будучыню дэмакратычнай Беларусі
У Варшаве 15 чэрвеня адбудзецца канферэнцыя Reshape 2025, якая можа зацікавіць тых, хто думае пра Беларусь у кантэксце глабальных трансфармацый свету.

Канферэнцыя збярэ разам 150 прадстаўніц і прадстаўнікоў розных сфер — грамадскай-палітычнай сферы, сацыяльнага прадпрымальніцтва і журналістыкі — каб абмеркаваць месца дэмакратычнай Беларусі ў сённяшнім свеце.
Чаго мы дасягнулі за апошнія пяць гадоў, як змяніўся свет за гэты час, ці засталося ў ім месца для дэмакратычнай Беларусі, як бачаць нашу будучыню замежніцы і замежнікі, і чаго нам чакаць ад новай пяцігодкі — гэта будзе абмяркоўвацца на Reshape 2025.
Падзея будзе адбывацца з 12:00 да 17:00 па адрасе Warsaw, ul. Nowogrodzka 84/86. Уваход вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі.
Падрабязнасці, праграма і рэгістрацыя — тут.
Reshape 2025 — магчымасць пераасэнсаваць нядаўняе мінулае, абмеркаваць цяперашнія выклікі і разам уявіць, якой можа быць Беларусь у наступныя гады.
Сачыць за навінамі канферэнцыі можна ў Instagram і Telegram.