У свеце за тыдзень на COVID захварэлі 18 мільёнаў чалавек
За тыдзень у свеце больш за 18 мільёнаў чалавек захварэлі на каронавірус. Смяротнасць ад COVID застаецца стабільнай, аднак амікрон працягвае ахопліваць планету, піша korrespondent.net.
На мінулым тыдні
ў свеце пацвердзілі больш за 18 мільёнаў новых выпадкаў каронавіруса. Пра гэта
паведамляе гендырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэйесус у аўторак, 18 студзеня.
"Амікрон-штам працягвае ахопліваць планету. Колькасць смерцяў на дадзены момант застаецца стабільнай, але мы занепакоеныя ўплывам, які амікрон аказвае на ўжо і так перагружаныя сістэмы аховы здароўя", — сказаў Гебрэйесус.
Паводле яго слоў, дасягнуты ў некаторых краінах пік колькасці выпадкаў COVID-19 дае надзею на тое, што найгоршы этап гэтай хвалі ўжо ззаду. У той жа час наступныя некалькі тыдняў будуць крытычна важнымі для аховы здароўя ў барацьбе з пандэміяй.
Цяпер больш за палову насельніцтва свету цалкам прышчэпленыя ад COVID-19. У некаторых рэгіёнах паказчык вакцынацыі ад каронавіруса да гэтага часу знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні, канстатуюць у СААЗ.