У судзе па справе Бабарыкі падоўжаны перапынак, пасяджэнняў 9 і 10 сакавіка не будзе
Пасяджэнняў суда па справе Віктара Бабарыкі, якія былі прызначаныя на 9 і 10 сакавіка, не будзе. Пра гэта TUT.BY паведаміў адвакат экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Дзмітрый Лаеўскі.
Нагадаем, 23 лютага стала вядома, што ў судзе па справе
Віктара Бабарыкі і топ-менеджараў «Белгазпрамбанка» быў абвешчаны перапынак як
мінімум да 9 сакавіка. Нібыта пасяджэнні адкладзеныя на
такі тэрмін з-за хваробы аднаго з удзельнікаў працэсу.
Але і 9 сакавіка пасяджэнне суду не адбудзецца.
— Перад выходнымі нам сакратарка суддзі сказала, што 9 і 10
не будзе пасяджэнняў, у астатнім — мы дадатковай інфармацыяй не валодаем, — сказаў Лаеўскі.
Нагадаем, працэс па «справе "Белгазпрамбанка"» Віктара
Бабарыкі, які мог стаць галоўным супернікам Аляксандра Лукашэнкі на
прэзідэнцкіх выбарах у жніўні мінулага года, пачаўся 17 лютага. Справу
разглядае Вярхоўны суд у будынку суда Маскоўскага раёна.
Па «справе "Белгазпрамбанка"» праходзяць восем фігурантаў. Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў «адмыванні» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч.2 арт. 235 КК, да сямі гадоў пазбаўлення волі), і атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт. 430 КК, да 15 гадоў пазбаўлення волі).