У Салігорску адбылася буйная акцыя пратэсту, удзельнікаў масава затрымалі

Інфармацыя з'явілася ў тэлеграме.

1img_9801_001.jpg

У Салігорску ў цантральным парку 3 кастрычніка жыхары сабраліся на сустрэчу са страйкоўцамі. Блізу 300 чалавек чалавек сабралася ў парку.
 У хуткім часе прыбыў АМАП, удзельнікаў акцыі сталі затрымліваць.


— Была сустрэча са страйкоўцамі. У тым ліку з Юрыем Корзунам. Ён сказаў, што міліцыя дазволіла правесці экскурсію для прыезджых па горадзе. Нікога затрымліваць не будуць. Літаральна праз тры хвіліны прыехаў АМАП і пачаліся затрыманні. Затрымалі і Юрыя Корзуна, — паведамляюць відавочцы.

Затрымалі таксама фотакарэспандэнтку Ірыну Арахоўскую.