У Расіі знішчылі 50 тон свежага перцу і вінаграду з Беларусі
На сметніку ў расійскім Себежы 13 студзеня было знішчана амаль 50 тон свежага перцу і вінаграду, прывезеных з Беларусі, паведамілі Reform.by у прэс-службе Паўночна-Заходняга міжрэгіянальнага кіравання Рассельгаснагляду.
Тры грузавікі з гароднінай і садавіной былі затрыманыя раней
пры правядзенні аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікамі Пскоўскай мытні. Груз
перамяшчаўся ў абыход фітасанітарных пастоў на тэрыторыю Расіі.
Супрацоўнікі Рассельгаснагляду агледзелі груз і знайшлі дзве
партыі свежага перцу і адну партыю вінаграду, на маркіровачных этыкетках якіх у
якасці краін паходжання былі пазначаны Іран і Турцыя. Фітасанітарныя
сертыфікаты і іншыя суправаджальныя дакументы не былі прадстаўленыя, сцвярджаюць у Рассельгаснаглядзе.
Па факце выяўленых парушэнняў у дачыненні да прадстаўнікоў уладальнікаў грузаў распачатыя справы аб адміністрацыйных правапарушэннях.