У Польшчы зафіксавалі 195 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі
За мінулыя суткі ў Польшчы зафіксавалі 195 спробаў незаконнага пераходу мяжы.
Пяцёра замежнікаў затрыманыя. Пастановы аб выездзе з
тэрыторыі Польшчы былі вынесеныя ў дачыненні да 82 чалавек.
За дапамогу затрыманыя двое грамадзян Украіны і адзін
грамадзянін Германіі, паведамляе памежная служба Польшчы.
Паводле reform.by.