У Польшчы сабралі больш за 5000 подпісаў за вызваленне Марфы Рабковай
Больш за 5000 подпісаў за вызваленне Марфы Рабковай аднеслі ў беларускую амбасаду
Amnesty International Polska сабрала больш за 5000 подпісаў пад петыцыяй за вызваленне Марфы Рабковай
Сабраныя подпісы аднеслі ў беларускую амбасаду.
Марфа Рабкова знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 20 месяцаў. Ёй пагражае да 20 гадоў зняволення.
Падтрымаць Марфу і даслаць ёй лісты і паштоўкі можна на адрас:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай