Акцыі салідарнасці ў свеце да Дня палітвязня
21 траўня праваабаронцы абвесцілі Днём палітвязня ў Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!
Як далучыцца да акцыі?
Прычапі «жоўтую бірку экстрэміста», намалюй плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, вазьмі лампадку да партрэта Вітольда Ашурка для ўшанавання яго памяці.
Дзе пройдуць акцыі?
Вільня, Літва: 21 траўня, з 17 да 19 гадзін, амбасада Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы (вул. Міндаўга, 13);
22 траўня, 14:00, «Вясна» сумесна з фондам дапамогі беларусам у Вільні "Разам" ладзяць падпісанне паштовак для зняволеных беларусаў (Vilniaus g., 20);
Батумі, Грузія: 21 траўня, а 16 гадзіне, акцыя ў порце
Тэль-Авів, Ізраіль: 20 траўня, 10:00, акцыя памяці Вітольда Ашурка са знічкамі каля амбасады (Reines st. 3, каля плошчы Зінаіды Дзізенгоф);
Варшава, Польшча: 21 траўня, 18:00, вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка, Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6);
21 траўня, 13:00-14:00 — імпрэза ў Беларускім Моладзевым Хабе (plac Konstytucji 6);
22 траўня ў 11.30 у касцёле Святога Аляксандра адбудзецца імша па Вітольду Ашурку, адтуль у 13.00 шэсцем усе ахвочыя пойдуць да помніка Каперніку, дзе ў 14.00 адбудзецца акцыя.
Кракаў, Польшча: 21 траўня, 14:00, акцыя салідарнасці каля помніка Адаму Міцкевічу;
Прага, Чэхія: 21 траўня, 12:00, Malostranské náměstí;
Эдынбург, Велікабрытанія: 21 траўня, 15:00, Mercat cross;
Лондан, Велікабрытанія: 28 траўня, 14:00-15:30, Ланцуг салідарнасці з палітвязнямі, усходні бок Westminster Bridge, London.