У навучальным цэнтры ў Печах зноў загінуў вайсковец
У 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах загінуў вайсковец. Міністэрства абароны пачало праверку.
Як паведамляе REFORM.by са спасылкай на прэс-службу Мінабароны, паводле папярэдняй інфармацыі, малады чалавек параніў сябе падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй.
На месцы працуе следча-аператыўная група.
Мінабароны выказвае спачуванні сям'і загінулага і акажа родным і блізкім неабходную дапамогу.
У навучальным цэнтры ў Печах інцыдэнты з гібеллю салдат адбываюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Адной з самых рэзанансных падзей стала смерць салдата Аляксандра Коржыча 3 кастрычника 2017 года.