У мінскую кавярню адразу пасля адкрыцця прыйшлі новыя праверкі
Пра гэта паведамілі супрацоўнікі кавярні ў сацсетках.
Кавярна O'Petit у Мінску ледзь паспела адкрыцца пасля "выпраўлення парушэнняў", якія знайшла санстанцыя, а ў яе ўжо прыйшлі МНСнікі.
Гэта тая самая кавярня, дзверы ў якой разбіў дручком начальнік мінскага ГУБАЗіК. 26 кастрычніка, як і шмат якія іншыя месцы, O'Petit страйкавала, пасля чаго на яе пасыпаліся праверкі.