У Мінску шукаюць двух зніклых дзяўчынак

Узрост зніклых — 11 і 13 год і іх няма дома ўжо амаль суткі.

dzevachi.png

Мілена Дужынская і Ірына Корзун каля 16.00 26 красавіка сышлі з дома №54 на Партызанскім праспекце ў Мінску і дагэтуль аб іх знаходжанні нічоа не вядома.
Дужынская Мілена — на від каля 11 год, рост 145, сярэдняга целаскладу, валоссе цёмна-русае да поясу. Была апранутая ў цёмна-фіялетавую кашулю ў клетку. Брукі цёмна-сіняга коеру, красоўкі цёмна-сіняга колеру ("снікерсы").
Корзун Ірына — на від каля 13-14 год, рост 145 см., сярэдняга целаскладу, валоссі цёмна-русыя трохі ніжэй за плячо. Была апранутая ў чорную байку, чорныя легінсы, сіyія кеды (верх мацерчаты джынсавы). Пры сабе магла мець бежавы зплечнік.
Калі вам нешта вядома аб іхнім месцазнаходжанні, просьба звярнуцца па нумарах тэлефонаў 2 394 175, +375−29−3560202, +375−29−8617902, +375−25−6019395, 102.
Паводле TUT.BY