У Мінску адбыліся масавыя затрыманні

Такая інфармацыя з'явілася ад відавочцаў у тэлеграм-каналах.

Невядомыя ў Новай Баравой ускрываюць кватэры

Невядомыя ў Новай Баравой ускрываюць кватэры

Тэлеграм-каналы паведамляюць пра масавыя жорсткія затрыманні, якія адбываюцца ў Мінску.
У Новай Баравой ускрываюць кватэры і забіраюць людзей.
У «Лебядзіным» забралі 15 чалавек. «З плошчы паміж Пераможцаў, 125 і 127, забралі каля 10-15 чалавек і прывезлі ў Цэнтральнае РУУС г.Мінска! Іх даставілі на "Фальксваген Транспарцёр" 9430 ik-7 цёмна-сінім і "Форд Транзіт" серабрыстым ас1408-7», — пішуць сведкі.
Гэта звязваюць з зачысткай перад святкаваннем Дня Волі.